Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Оцените наш сайт по пяти бальной шкале?
Всего 85 человек

Мікалай Мікалаевіч Трухан

Дата: 25 октября 2016 в 14:10, Обновлено 25 октября 2016 в 14:11

  Мікалай Мікалаевіч Трухан  нарадзіўся 18 жніўня 1947 г. у нашым пасёлку ў сям’і інтэлігентных і добрых людзей. Бацька, Мікалай Іванавіч, працаваў у сістэме Белкааперацыі (па Плешчаніцкаму раёну). Маці, Аляксандра Іваноўна, настаўнічала. Сям’я жыла ў дастатку, і юнаму Колі ні ў чым не адказвалі – у яго былі і канькі, і веласіпед, і кнігі. Хлопчык рос пытлівым, паслухмяным, шмат чытаў. У школе быў выдатнікам, уздельнічаў ва ўсіх літаратурных, мастацкіх гуртках, але асабліва цікавіўся драматычнай творчасцю. Бываючы з маці ў Мінску, заўсёды імкнуўся паглядзець спектаклі ў Тэатры юнага гледача, тэатры Я. Купалы, цікавіўся опернымі і балетнымі пастаноўкамі. Стаў наведваць самадзейны тэатральны калектыў плешчаніцкага Дома Культуры, якім тады кіраваў выпускнік Ленінградскага культасветвучылішча рэжысёр Аляксей Васільевіч  Яфрэмаў. Відаць, урокі, рэпетыцыі, спектаклі Аляксея Васільевіча канчаткова вызначылі для юнака выбар будучай прафесіі…

     Пра тое, як акцёрскі талент Міколы Трухана выявіўся яшчэ ў школьныя гады, сёння ўспамінаюць яго аднакласснікі, настаўнікі.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.